Кожнае дзіця верыць, што калі яно пакідае свае цацкі аднымі, яны пачынаюць займацца сваімі справамі. І гэты мультфільм дазваляе ім пераканацца ў сваёй праваце. Асноўная ідэя фільма - кожная цацка баіцца надакучыць, стаць забытаю, быць замененай іншаю, так як увесь сэнс іх існавання - рабіць сваіх маленькіх гаспадароў шчаслівымі.

У далёкай казачнай кpаіне жоpсткі валадаp Фаpкўад забаpаніў усе казкі і выгнаў казачных геpояў. Яны вымушаныя пасяліцца на балоце, дзе жыве самотны людажэp Шpэк. Шрэку не спадабалася шумная кампанія новых суседзяў – асабліва балбатун Аслюк, які настойліва хоча пасябраваць са Шрэкам. Каб вярнуць сваё балота і былы спакой, Шрэк выпраўляецца да валадара Фаркўада. Але той згодны вярнуць балота толькі пры адной умове: Шрэк вызваліць для яго каралеўну Фіёну. Шрэк і Аслюк выпраўляюцца ў падарожжа, поўнае прыгод і нечаканасцяў...

Кароль-жаба памірае. Шрэк перад выбарам: заняць месца караля альбо паехаць шукаць сапраўднага нашчадка. Але юнаку Артуру не надта хочацца станавіцца каралём. У гэты час Чароўны Прынц будуе злыя планы наконт Каралеўства. Ці ўдасца Шрэку паладзіць з хлопцам ды выратаваць дзяржаву?