«Хтосьці любіць гарачае» - гэта старое добрае кіно пра прыгоды двух авантурных сяброў. Апынуўшыся ў няпростых жыццёвых абставінах, ім даводзіцца мяняць месца жыхарства, працу і ... мужчынскі касцюм на жаночы, ператвараючыся ў двух чароўных салістак джаз-бэнда.

Слэвіну катэгарычна не шанцуе! У момант, калі ён практычна спустошаны – дом апячаталі, каханая сышла да іншага – на дапамогу хлопцу прыходзіць ягоны сябар Нік, які прапануе пажыць у сваёй кватэры. Здавалася б, сітуацыя наладжваецца, але ў кагосьці на Слэвіна, па ўсёй бачнасці, былі іншыя планы, таму на парозе яго новага дома па чарзе аказваюцца розныя «аўтарытэтныя» людзі...