Японія. Канец XIX стагоддзя. Капітан Нэйтан Олгрэн, амерыканскі вайсковы афіцэр, наняты Імператарам Японіі для навучання войска краіны сучаснаму майстэрству вядзення баявых дзеянняў. Імператар спрабуе выкараніць старажытны клас імперскіх ваяроў-самураяў, рыхтуючыся да больш празаходняй палітыцы ўрада, які падтрымлівае знешні гандаль. Тым часам, у выніку сутыкненняў з самураямі, Олгрэн аказваецца ў цэнтры супрацьстаяння двух міроў і цывілізацый, дзе адзіная магчымасць выжыць – гэта кіравацца ўласным паняццем гонару.

Падчас Другой Сусветнай вайны шатландскі батальён трапляе ў палон да японцаў. Спрабуючы выжыць ў нечалавечых умовах, кожны з іх змяняецца — хтосьці рыхтуе помсту, а для іншых палон робіцца падставай задумацца пра сэнс існавання і змяніць сваё жыццё назаўсёды.