Калі засуха прыводзіць чалавецтва да харчовага крызісу, калектыў даследчыкаў і навукоўцаў адпраўляецца скрозь чарвяточыну (якая меркавана злучае вобласці прасторы-часу праз вялікую адлегласць) у падарожжа, каб перасягнуць ранейшыя абмежаванні для касмічных падарожжаў чалавека і перасяліць чалавецтва на іншую планету.
Адной жудаснай раніцай 18-гадовая Сафі прачынаецца ў целе пажылой кабеты. Спалохаўшыся ўласнага адлюстравання ў люстэрку, яна вырашае бегчы з горада як мага далей. На шляху счараваная дзяўчына сустракае дзіўную хату на ножках, якую насяляюць вельмі незвычайныя істоты. Каб пазбавіць сябе ад чараў злой вядзьмаркі, Сафі прыйдзецца дапамагчы адной з іх…
Шляхі Ахоўнікаў разыходзяцца, але іхняя мэта застаецца нязменнай: знішчэнне Едзінга Персня. Фродо і Сэм вымушаны даверыць свае жыцці Голлуму, каб знайсці шлях да Мордора. Калі армія Сарумана пераходзіць у наступ, іншыя Ахоўнікі разам з людзьмі і рознымі істотамі ў Сярэдзем’і рыхтуюцца да вайны. Вайна Персня пачынаецца
Прайшло больш за тры тысячы гадоў з падзення Цёмнага ўладара Саўрана, падступнага ворага свабодных народаў Міжзем'я. Але ён выжыў, дзякуючы моцы Адзінага Пярсцёнка, які ўтрымліваў частку ягонай душы. Цяпер Саўран шукае яго, каб вярнуць сабе ўладу над светам. Тым часам даўно страчаны Пярсцёнак знаходзіцца і трапляе да хобіта Фрода Торбінса. Лёс Міжзем’я зноў вісіць на валаску. Фрода і восем яго паплечнікаў распачынаюць небяспечнае падарожжа да гары Лёсу — адзінага месца, дзе Пярсцёнак можа быць знішчаны.