Гісторыя пра Тарзана, які вырас сярод гарылаў у таямнічых джунглях, дзе не ступала нага чалавека. Варожае валадарства дзікіх жывёлаў доўгі час не хацела прызнаваць хлопчыка. У хуткім часе на вачах ва ўсіх слабенькі хлапчук ператварыўся ў адважнага юнака і стаўся хутчэйшым за пантэру, больш дужым, чым тыгра, са зрокам вастрэйшым, чым у арла. Калі Тарзан ператвараецца ў сапраўднага караля джунгляў, то адбываецца нечаканая сустрэча, якая цалкам зьмяняе ягонае жыцьцё...