Рэспектабельны гангстэр Рубі трапляе ў турму. Яго змясцілі ў камеру разам з Квэнтынам – дзіўнаватым крымінальнікам, які сваёй няспыннаю балбатнёю даводзіў усіх да шаленства. Рубі рыхтуе незвычайны план уцёкаў. Але неспадзявана ў дзень здзяйснення гэтай задумы яго збівае Квэнтын. На свабоду вырываюцца абодва сукамернікі...