Нарэшце вынайдзена машына, якая дазваляе пазбавіцца ад любых успамінаў. Джоэль і Клементына вырашаюць выкінуць адзін аднаго з галавы. Але ў памяці Джоэля ўсё яшчэ жывыя самыя пяшчотныя моманты іхніх пачуццяў. Чым менш ён памятае, тым больш кахае. Разумеючы, што ён вельмі кахае Клементыну, Джоэль спрабуе знайсці спосаб, каб вярнуць каханай памяць пра мінулае. Пакуль яшчэ не вельмі позна... Ён павінен перамагчы ненавісны кампутарны мозг што б там ні здарылася!

Лос - Анджэлес. Правінцыйная афіцыянтка Мэґі Фіцджэралд марыць аб прафесійным боксе і хоча, каб яе трэнаваў дасведчаны Фрэнкі Дан. Фрэнкі катэгарычна адмаўляецца працаваць з ёю: ён не трэнуе дзяўчат, і да таго ж 31 - гадовая Мэґі застарая для боксу. Але дзякуючы велізарнаму жаданню і неймавернай працаздольнасці, а таксама таемнаму падтрыманню найлепшага сябра Фрэнкі на мянушку Лом, Мэґі дамагаецца свайго.