Маленькая дзяўчынка Ціхора разам са сваёй сям'ёй перабіраецца ў новы дом. На шляху да яго сям'я трапляе ў незвычайны горад, дзе іх сустракаюць раскошным балем. Бацькі дзяўчынкі, варта было ім толькі пакаштаваць пачастункі, ператвараюцца ў свінняў. І зараз Ціхора трэба будзе знайсці спосаб, каб вызваліць сваіх родных з пасткі злой вядзьмаркі.
Прайшло больш за тры тысячы гадоў з падзення Цёмнага ўладара Саўрана, падступнага ворага свабодных народаў Міжзем'я. Але ён выжыў, дзякуючы моцы Адзінага Пярсцёнка, які ўтрымліваў частку ягонай душы. Цяпер Саўран шукае яго, каб вярнуць сабе ўладу над светам. Тым часам даўно страчаны Пярсцёнак знаходзіцца і трапляе да хобіта Фрода Торбінса. Лёс Міжзем’я зноў вісіць на валаску. Фрода і восем яго паплечнікаў распачынаюць небяспечнае падарожжа да гары Лёсу — адзінага месца, дзе Пярсцёнак можа быць знішчаны.
У 2035 годзе асуджаны Джэймс Коўл неахвотна добраахвотна адпраўляецца ў мінулае, каб даведацца пра паходжанне смяротнага віруса, які знішчыў амаль усё насельніцтва Зямлі і прымусіў тых, хто выжыў, перасяліцца ў падземныя суполкі. Але калі Коўла памылкова адпраўляюць у 1990 год, а не ў 1996 год, яго арыштоўваюць і заключаюць у псіхіятрычны шпіталь. Там ён сустракае псіхіятра доктара Кэтрын Рэйлі і пацыента Джэфры Гойнса, сына вядомага эксперта па вірусах, які можа трымаць ключ да таямнічай групоўкі ізгояў, Арміі 12 малпаў, якая лічыцца адказнай за развязванне смяротнай хваробы.