Калі Джордж папрасіў сваіх бацькоў усынавіць яму маленькага браціка, радзіна Літл успрыняла ягоную просьбу надзвычай літаральна. İ ў адзін дзень у іх вялікім доме з'явілася... малюсенькае мышаня Сцюарт, апранутае ў модны строй і якое да таго ж умее размаўляць! Адгэтуль пачынаюцца непрадказальныя, вясёлыя, а часам і небяспечныя прыгоды Маленькага Сцюарта. На маляня палююць усе каты ваколіцы, яго выкрадаюць бандыты, і каб вярнуцца дадому, новаму чальцу сям’і давядзецца стаць сапраўдным героем!..