Іп Ман – прызнаны майстар кунг-фу. Ён жыве ў горадзе, які славіцца школамі баявых мастацтваў. Але нягледзячы на гэта, мужчына не спяшаецца перадаваць свае веды іншым: ён не мае школы, не бярэ вучняў, а толькі час ад часу сустракаецца дома са знаёмымі, каб у спарынгах адпрацоўваць памылкі адзін аднаго. Калі Кітай аказваецца ўцягнутым у вайну, Іп Ман застаецца ледзь не адзіным, хто ў цяжкіх умовах акупацыі не забывае трымаць твар, як і раіць мудрая філасофія кунг-фу.