Наваспечаныя тэрарысты Музафар і Фэруз - у мінулым вясковыя пастухі з нікому не вядомай цэнтральнаазіяцкай краіны Табулістан - ляцяць у Францыю, каб узарваць Эйфелеву вежу. За выкананне гэтай ганаровай місіі, мэта якой - праславіць на ўвесь свет Табулістан, сын табульскага Правадыра спачатку абяцае будучым камікадзэ ісламскі рай з усялякімі прыемнасцямі, а потым папросту пагражае забойствам бацькі Музафара...