Што рабіць, калі вы лічыце сябе выдатным працаўніком, і чакаеце пасоўваньня па службе, а пасада дастаецца іншаму? Што рабіць, калі былая жонка выходзіць замуж, а дарослая дачка ўпэўненая, што вы дрэнны бацька? Што можа зьмяніць такі расклад? Ніку Маршалу дапамагае няшчасны выпадак, які надзяляе яго ўнікальным дарункам - чытаць жаночыя думкі. Гэтая здольнасьць дае нямала магчымасьцяў нашаму герою, уцягваючы яго ў вір любоўных прыгодаў ды камічных сытуацый, але ці зможа Нік зразумець, чаго сапраўды жадаюць жанчыны...