Спадар Вэрнёй і ягоная жонка - добрасумленнае сужэнства каталікоў, бацькі чатырох дачок - прыгажунь. У іх няма праблемы выдаць дачок замуж. Тры дзяўчыны ўжо знайшлі сваё шчасьце. Вось толькі мужы, на думку бацькоў, не найлепшыя: адзін - кітаец, другі - араб, трэці - габрэй. Прыйшоў час, і чацьвёртая дачка паведамляе радасную навіну: яна таксама выходзіць замуж. І ейны жаніх - чарнаскуры...