Джуні і Кармэн Картэс – прадаўжальнікаў шпіёнскай дынастыі – чакае новае заданне. Ім неабходна адшукаць прыбор, якім магчыма сапсаваць любую прыладу. На гэту справу маленькія шпіёны вымушаны адправіца разам з дзецьмі новага дырэктара Арганізацыі Супер-Шпіёнаў. Усе разам яны рушаць на таямнічы востраў, дзе іх чакае шмат прыгод и выпрабаванняў…

Былая нявеста просіць паліцыянта Эдўарда Мэйлуса неадкладна прыехаць на невялікую аддаленую выспу Самэрзайл, дзе жыве рэлігійная грамада. Паліцыянт мае дапамагчы былой каханцы знайсці ейную зніклую дачку Руж. Скрытныя і дзівакаватыя, жыхары вострава ніяк не спрыяюць Эдўардавым пошукам і нават адмаўляюць сам факт існавання дзяўчынкі. Эдўард з кожным крок ўсё бліжэй да разгадкі. А тым часам на выспе напоўніцу рыхтуюцца да таямнічага паганскага свята Дзень Смерці ды Уваскрашэння...