Паміраючы, старая імператрыца Паднябеснай вырашае, што наступным імператарам і «Сынам Неба» стане трохгадовы Пу-І, якога забіраюць з роднага дому ад матулі і адвозяць у Забаронены горад. А па-за межамі Забароненага гораду Кітай становіцца Народнаю Рэспублікаю, аднак унутры імператарскага палацу ўсё па-ранейшаму: імператара-дзіця абагаўляюць, яму дазваляюцца любыя забавы, але ён не мае ніякай улады і становіцца закладнікам ва ўласным палацы. Кім стане дарослы Пу-І?

Амерыканская сям'я адпраўляецца з Чыкага ў Парыж, але ў спешцы збораў бацькі забываюць дома... аднаго са сваіх дзяцей. Аднак хлопец ня падае духам і дэманструе цуды вынаходлівасці. А калі ў дом залазяць рабаўнікі, ім даводзіцца не раз пашкадаваць аб сустрэчы з гэтым малым.

Маленькі герой Амерыкі ўладкоўвае вялікі перапалох у Нью-Ёрку! Кевін Мак-Калістэр вярнуўся! Але цяпер ён адзін не дома, а ў Нью-Ёрку і ў яго дастаткова грошай і крэдытных картак, каб ператварыць Вялікі Яблык ва ўласную пляцоўку для гульняў. Але, як заўсёды, Кевіну не наканавана быць доўга аднаму, яго старыя прыяцелі, жулікі Гары і Марв, збеглі з турмы, куды яны патрапілі дзякуючы Кевіну. І трэба ж ім было трапіць менавіта ў той горад, дзе Кевін планаваў пазабаўляцца. Новыя пасткі ўжо чакаюць бандытаў-няўдачнікаў.