Эндзі Дзюфрэйн, малады таленавіты банкір, асуджаны за забойства сваёй жонкі ды яе каханка. Свае два пажыццёвыя зняволенні ён мае адбываць у турме Шаўшэнк. Турэмны свет жорсткі і бязлітасны: начальства турмы здзекуецца з вязняў пры дапамозе дысцыпліны і Бібліі, а вязні знушчаюцца адзін з аднога. Эндзі таксама дастаецца, але ён не пускае гэты свет жорсткасці ў сваю душу, у турме знаходзіць сябра - Рэда. Рэд займаецца кантрабандаю неабходных для вязняў рэчаў - такі ў яго турэмны занятак. Эндзі ж, як былы банкір, ведае, як можна «адмываць» грошы, і ў гэтай справе працуе на начальніка турмы; у сваю чаргу, той дазваляе Эндзі збіраць турэмную бібліятэку і дапамагаць іншым вучыцца. Так праходзіць год за годам – звычайная турэмная руціна. Але як высвятляецца, у Эндзі ёсць невялікі сакрэт...
Маленькі Форэст жыве разам са сваёй маці ў мястэчку Грынбоў, штат Алабама. У яго адхіленні ў развіцці, ды акрамя гэтага, хлопчык валодае выдатнымі інтэлектуальнымі здольнасцямі, таму яго маці прыходзіцца прыкласці нямала намаганняў, каб яе сына ўзялі ў звычайную школу.Там з Форэста пастаянна здзекваюцца аднагодкі, але гэта дапамагае яму навучыцца вельмі хутка бегаць, што ў будучыні дае шанец хлопцу стаць студэнтам, і ўвайсці ў лік лепшых спартсменаў-аматараў краіны. Пасля заканчэння універсітэта Форэст ідзе ў войска, і трапляе на распачатую вайну ў В'етнаме. Апынуўшыся на поле бою, Гамп здзяйсняе вельмі адважны ўчынак, за што атрымлівае самую высокую ваенную ўзнагароду. У хуткім часе ў Форэста атрымоўваецца стаць вельмі паспяховым бізнэсмэнам. На працягу ўсяго свайго жыцця Форэст Гамп не раз станавіўся знакамітым, але пры гэтым ён заўсёды заставаўся вельмі добрым, спагадным чалавекам з вялікім сэрцам.