Апынуўшыся ў няпростых жыццёвых абставінах, Джордж Бейлі гатовы прыняць радыкальнае рашэнне: звесці рахункі з жыццём. Але ўсё мяняецца, калі на яго шляху з'яўляецца самы сапраўдны Анёл-захавальнік...

Паміраючы, старая імператрыца Паднябеснай вырашае, што наступным імператарам і «Сынам Неба» стане трохгадовы Пу-І, якога забіраюць з роднага дому ад матулі і адвозяць у Забаронены горад. А па-за межамі Забароненага гораду Кітай становіцца Народнаю Рэспублікаю, аднак унутры імператарскага палацу ўсё па-ранейшаму: імператара-дзіця абагаўляюць, яму дазваляюцца любыя забавы, але ён не мае ніякай улады і становіцца закладнікам ва ўласным палацы. Кім стане дарослы Пу-І?

Ён жорсткі і бязлітасны! Жан-Батыст Грэнуй, які ніколі не ведаў любві людзей, раптам набывае неверагодную славу. Аб водары, распрацаваным ім, марыць увесь вышэйшы свет, але нікому нават у галаву не прыходзіць, з чым звязаная такая папулярнасць юнака...