Маленькі герой Амерыкі ўладкоўвае вялікі перапалох у Нью-Ёрку! Кевін Мак-Калістэр вярнуўся! Але цяпер ён адзін не дома, а ў Нью-Ёрку і ў яго дастаткова грошай і крэдытных картак, каб ператварыць Вялікі Яблык ва ўласную пляцоўку для гульняў. Але, як заўсёды, Кевіну не наканавана быць доўга аднаму, яго старыя прыяцелі, жулікі Гары і Марв, збеглі з турмы, куды яны патрапілі дзякуючы Кевіну. І трэба ж ім было трапіць менавіта ў той горад, дзе Кевін планаваў пазабаўляцца. Новыя пасткі ўжо чакаюць бандытаў-няўдачнікаў.

Група з чатырох тэрарыстаў выкрадае звышновую камп'ютарную плату, з дапамогай якой можна пачаць запуск ўсіх балістычных ракет ЗША. Каб адправіць яе чартэрным рэйсам у Чыкага яны ўставілі гэтую плату ўнутар дзіцячай машынкі. У выніку выпадковых абставінаў машынка трапляе да маленькага хлопчыка Алекса Пруіта, які адразу заўважыў што нешта ў ёй не так. Як толькі бандыты збяруцца пранікнуць у дом сям'і Пруітаў, каб вярнуць плату, хлопец дасць ім годны адпор. Ён хоць і маленькі, але даволі такі кемлівы, таму з лёгкасцю прыгатуе нашым злодзеям шмат пастак, небяспечных для іх жыцця...