1992 год, Абхазія. Старажытнае эстонскае сяло, разьмешчанае ў маляўнічым месцы паміж гарамі і морам, спусьцела - эстонцы вярнуліся на сваю гістарычную радзіму. Засталіся толькі гаспадар таварнага цэха Верба, яго сусед, уладальнік мандарынавай плянтацыі Маргус і мясцовы доктар Юхан, які ўжо гатовы пакінуць паселішча. Маргус таксама зьбіраецца з'ехаць у Эстонію, але толькі пасьля таго, як будзе сабраны ўраджай мандарынаў. Вайна даходзіць да сяла, адбываецца баявое сутыкненьне паміж грузінамі і абхазцамі. Пасьля бою Верба і Маргус знаходзяць аднаго пакінутага ў жывых чачэнскага найміта Ахмеда, які ваюе на абхазскім баку. Верба забірае Ахмеда да сябе дахаты, каб яго вылечыць. Уначы, хаваючы загінулых, Маргус выяўляе, што, нягледзячы на цяжкае раненьне, у баі выжыў і адзін грузін - малады хлопец Ніка. Яго таксама адносяць у хату Верба. Так пад адным дахам апынаюцца байцы супрацьлеглых бакоў...