Некалі квітнеючая дынастыя Тан у заняпадзе. Раз-пораз па ўсёй краіне пачынаюцца паўстанні: незадаволеныя гараджане ўступаюць у таемную суполку, каб разам рабаваць багатых і аддаваць выкрадзенае бедным. На дапамогу ўладзе прыходзіць імператарская паліцыя. Адзін з таемных агентаў заваёўвае давер дачкі паўстанца, каб праз яе выйсці на лідараў руху. Але ў пагоне за цэллю, хлопец і сам апынаецца ў пастцы…