«Прывідамі пяра» ў выдавецкіх колах называюць «літаратурных наймітаў», творчыя пакуты якіх нікому не вядомыя, але вынікі працы робяцца лідарамі продажаў. Адзін з іх гіне, не паспеўшы выканаць замову – мемуары былога прэм’ер-міністра Брытаніі Эдама Лэнга. Каб скончыць кнігу, выдавецтва наймае прафесійнага «прывіда». Ён яшчэ не здагадваецца, што гэтая праца можа аказацца смяротна небяспечнаю, бо біяграфія прэм’ера закранае і дзяржаўныя таямніцы.