Паміраючы, старая імператрыца Паднябеснай вырашае, што наступным імператарам і «Сынам Неба» стане трохгадовы Пу-І, якога забіраюць з роднага дому ад матулі і адвозяць у Забаронены горад. А па-за межамі Забароненага гораду Кітай становіцца Народнаю Рэспублікаю, аднак унутры імператарскага палацу ўсё па-ранейшаму: імператара-дзіця абагаўляюць, яму дазваляюцца любыя забавы, але ён не мае ніякай улады і становіцца закладнікам ва ўласным палацы. Кім стане дарослы Пу-І?

Аналітык выведкі Джoрдан О’Ніл атрымлівае прапанову прайсці элітны курс рыхтавання байцоў выведкі – у межах праграмы вырaўнoўвання магчымасцяў жанчын у войску. Праграма выклікае незадавальненне сярод вайскоўцаў, але яе падтрымліваюць палітыкі. Жанчыне даводзіцца сутыкнуцца з перадузятым стаўленнем да сябе з боку як войска, гэтак і вашынгтонскай адміністрацыі. Каб пераадолець усе цяжкасці, ёй трэба найперш перамагчы ўласныя слабасці...