Прайшло больш за тры тысячы гадоў з падзення Цёмнага ўладара Саўрана, падступнага ворага свабодных народаў Міжзем'я. Але ён выжыў, дзякуючы моцы Адзінага Пярсцёнка, які ўтрымліваў частку ягонай душы. Цяпер Саўран шукае яго, каб вярнуць сабе ўладу над светам. Тым часам даўно страчаны Пярсцёнак знаходзіцца і трапляе да хобіта Фрода Торбінса. Лёс Міжзем’я зноў вісіць на валаску. Фрода і восем яго паплечнікаў распачынаюць небяспечнае падарожжа да гары Лёсу — адзінага месца, дзе Пярсцёнак можа быць знішчаны.

Амерыканская навукова-фантастычная неануар-антыўтопія 1982 года. Пераробленая экранізацыя рамана Філіп К. Дзіка 1968 года "Ці мрояць андроіды пра электраавечак". Фільм паказвае Лос-Анджэлес лістапада 2019 года, у якім генетычна спраектаваныя рэпліканты, на выгляд неадрозныя ад людзей, вырабляюцца магутнай карпарацыяй Тайрэл і іншымі мега-карпарацыямі па ўсім свеце. На Зямлі рэпліканты забаронены, іх выкарыстоўваюць толькі для небяспечных ці брудных задач у калоніях Знешняга Свету. Рэплікантаў, якія збягаюць на Зямлю, высочваюць і забіваюць ("адпраўляюць у адстаўку") асобныя атрады паліцэйскіх, так званых "бегуноў па лязе" - блэйдранераў (Blade Runners). Сюжэт паказвае рызыкоўную групу рэплікантаў, што нядаўна ўцяклі і хаваюцца ў Лос-Анджэлесе, і спрактыкаванага блэйдранера Рыка Дэкарда, які неахвотна згаджаецца прыбраць іх.