Хлопчык Эван пераняў ад свайго бацькі, зачыненага ў доме для вар'ятаў, незвычайную хваробу - ён ня памятае некаторыя эпізоды свайго жыцьця, прычым ў гэтыя моманты адбываліся даволі незвычайныя, ды часам жахлівыя, здарэнні. Высветлілася, што хлопец мае здольнасць вяртацца ў мінулае ды сваімі дзеяннямі зьмяняць будучыню.

Рэспубліка руйнуецца пад ударамі бязлітаснага лорда сітхаў, графа Дуку. Героі выступаюць з абодвух бакоў. Зло паўсюль. Жорсткі лідар дроідаў, генерал Грывус, імклівым рыўком уварваўся ў сталіцу Рэспублікі і захапіў канцлера Палпатына, лідара Галактычнага сенату. Пакуль сепаратыстская армія дроідаў спрабуе ўцячы з абложанай сталіцы з каштоўным закладнікам, два рыцары джэдаі пачынаюць адчайную місію па выратаванні паланёнага канцлера...