Лос - Анджэлес. Правінцыйная афіцыянтка Мэґі Фіцджэралд марыць аб прафесійным боксе і хоча, каб яе трэнаваў дасведчаны Фрэнкі Дан. Фрэнкі катэгарычна адмаўляецца працаваць з ёю: ён не трэнуе дзяўчат, і да таго ж 31 - гадовая Мэґі застарая для боксу. Але дзякуючы велізарнаму жаданню і неймавернай працаздольнасці, а таксама таемнаму падтрыманню найлепшага сябра Фрэнкі на мянушку Лом, Мэґі дамагаецца свайго.