Пад павадырствам Голума Фрода і Сэм дасягаюць межаў Мордара. Місія хобітаў падыходзіць да завяршэння, як і патаемны план іх правадніка. Тым часам Гэндальф і Арагарн, Легалас і Гімлі, Меры і Піпін прыкладваюць усе намаганні, каб аб’яднаць людзей Міжзем’я для апошняга супрацьстаяння з Саўранам. І не толькі, каб абараніць вольныя землі ад яго легіёнаў, але і каб адцягнуць увагу Ворага ад перамяшчэнняў на яго ўласнай зямлі.
Прайшло больш за тры тысячы гадоў з падзення Цёмнага ўладара Саўрана, падступнага ворага свабодных народаў Міжзем'я. Але ён выжыў, дзякуючы моцы Адзінага Пярсцёнка, які ўтрымліваў частку ягонай душы. Цяпер Саўран шукае яго, каб вярнуць сабе ўладу над светам. Тым часам даўно страчаны Пярсцёнак знаходзіцца і трапляе да хобіта Фрода Торбінса. Лёс Міжзем’я зноў вісіць на валаску. Фрода і восем яго паплечнікаў распачынаюць небяспечнае падарожжа да гары Лёсу — адзінага месца, дзе Пярсцёнак можа быць знішчаны.
Шляхі Ахоўнікаў разыходзяцца, але іхняя мэта застаецца нязменнай: знішчэнне Едзінга Персня. Фродо і Сэм вымушаны даверыць свае жыцці Голлуму, каб знайсці шлях да Мордора. Калі армія Сарумана пераходзіць у наступ, іншыя Ахоўнікі разам з людзьмі і рознымі істотамі ў Сярэдзем’і рыхтуюцца да вайны. Вайна Персня пачынаецца
Більба Бэгінса і трынаццаць гномаў працягваюць ўпарта ісці да Самотнай гары, каб адабраць яе ў Смаўга. Іх пераследуюць помслівыя оркі, Азог Паганнік і яго сын Болг, а Гэндальф Шэры даследуе вяртанне даўно забытай сілы зла ў руінах Дол Гулдура.
Дзеянне гісторыі разгортваецца ў Міжзем'і за шэсцьдзесят гадоў да асноўных падзей «Уладара пярсцёнкаў». Фільм расказвае пра Більба Бэгінса, хобіта-дамаседа, якога чараўнік Гэндальф пераконвае суправаджаць трынаццаць гномаў на чале з Торынам Дубашчытам у паходзе, мэта якога, вярнуць Самотную гару.
Завяршальная частка падарожжа Більбо Бэгінса і яго сяброў. Пасля таго як Більбо ўвайшоў у логава Смаўга і разгневаў яго, дракон палае жаданнем помсці. Але ў кожнага ёсць слабое месца, і Смаўг не выключэнне. Ці змогуць Більбо і гномы вярнуць роднае мястэчка Эрэбор і скарбы, адабраныя Смаўгам? Калі так, то ці змогуць яны іх утрымаць?