Гіл і Інэз прыязджаюць у Парыж на вакацыі. Горад зачароўвае галівудскага сцэнарыста Гіла, і ён марыць знайсці натхненне, каб дапісаць свой раман. Між тым Інэз хоча наведваць цікавыя месцы, забаўляцца ў рэстаранах і начных клубах. Гіл шпацыруе па горадзе ўначы і выпадкова трапляе ў мінулае – у Парыж 20-х гадоў! Там ён сустракае сваіх куміраў Хэмінгуэя, Пікасо, Фіцджэральда і захапляецца прыгажуняй Адрыянай. Поўнач становіцца для Гіла ўлюбёным часам, а Парыж 20-х – залатым векам!