Паміраючы, старая імператрыца Паднябеснай вырашае, што наступным імператарам і «Сынам Неба» стане трохгадовы Пу-І, якога забіраюць з роднага дому ад матулі і адвозяць у Забаронены горад. А па-за межамі Забароненага гораду Кітай становіцца Народнаю Рэспублікаю, аднак унутры імператарскага палацу ўсё па-ранейшаму: імператара-дзіця абагаўляюць, яму дазваляюцца любыя забавы, але ён не мае ніякай улады і становіцца закладнікам ва ўласным палацы. Кім стане дарослы Пу-І?
Слэвіну катэгарычна не шанцуе! У момант, калі ён практычна спустошаны – дом апячаталі, каханая сышла да іншага – на дапамогу хлопцу прыходзіць ягоны сябар Нік, які прапануе пажыць у сваёй кватэры. Здавалася б, сітуацыя наладжваецца, але ў кагосьці на Слэвіна, па ўсёй бачнасці, былі іншыя планы, таму на парозе яго новага дома па чарзе аказваюцца розныя «аўтарытэтныя» людзі...