Дзеянне гісторыі разгортваецца ў Міжзем'і за шэсцьдзесят гадоў да асноўных падзей «Уладара пярсцёнкаў». Фільм расказвае пра Більба Бэгінса, хобіта-дамаседа, якога чараўнік Гэндальф пераконвае суправаджаць трынаццаць гномаў на чале з Торынам Дубашчытам у паходзе, мэта якога, вярнуць Самотную гару.