Прайшло больш за тры тысячы гадоў з падзення Цёмнага ўладара Саўрана, падступнага ворага свабодных народаў Міжзем'я. Але ён выжыў, дзякуючы моцы Адзінага Пярсцёнка, які ўтрымліваў частку ягонай душы. Цяпер Саўран шукае яго, каб вярнуць сабе ўладу над светам. Тым часам даўно страчаны Пярсцёнак знаходзіцца і трапляе да хобіта Фрода Торбінса. Лёс Міжзем’я зноў вісіць на валаску. Фрода і восем яго паплечнікаў распачынаюць небяспечнае падарожжа да гары Лёсу — адзінага месца, дзе Пярсцёнак можа быць знішчаны.

У далёкай казачнай кpаіне жоpсткі валадаp Фаpкўад забаpаніў усе казкі і выгнаў казачных геpояў. Яны вымушаныя пасяліцца на балоце, дзе жыве самотны людажэp Шpэк. Шрэку не спадабалася шумная кампанія новых суседзяў – асабліва балбатун Аслюк, які настойліва хоча пасябраваць са Шрэкам. Каб вярнуць сваё балота і былы спакой, Шрэк выпраўляецца да валадара Фаркўада. Але той згодны вярнуць балота толькі пры адной умове: Шрэк вызваліць для яго каралеўну Фіёну. Шрэк і Аслюк выпраўляюцца ў падарожжа, поўнае прыгод і нечаканасцяў...

Зялёная пачвара-людажэр Шрэк вяртаецца! Гэтым разам яму давядзецца здзейсніць падарожжа ў Трыдзясятае валадарства, прасіць і не атрымаць каралеўскага блаславення на шлюб з Фіёнай, пасябраваць з наёмнікам-забойцам Катом у ботах, трапіць на фабрыку чароўных зёлак Феі Хроснай, сядзець у турме, браць штурмам замак на гіганцкім перніку — і ўсё дзеля кахання да Фіёны. Суправаджаць Шрэка ў падарожжы будуць балбатлівы Аслюк і Кот у ботах - халодны ў баі, але з гарачым сэрцам.