Шмат хто крыўдзіў Габрыеля: ягоная дзяўчына, настаўнік музыкі, прафесар у кансерваторыі, калега. І вось яны ўсе, на сваё няшчасце, апынуліся разам з ім у адным самалёце... Уначы ў прыдарожнай кавярні афіцыянтка пазнае ў наведніку ліхвяра, які шмат гадоў таму давёў да самагубства ейнага бацьку... Гарадскі прыгажун на сваёй новай машыне пастанавіў абагнаць старое аўта, але правінцыйны кіроўца развалюхі не быў гатовы саступаць... Шэсць кароткіх гісторыяў, якія даследуюць чалавечыя паводзіны ў крытычныя моманты.