ХХІІІ стагоддзе. Да Зямлі набліжаецца Зло неверагоднай сілы. Каб спыніць яго, нью-ёркскаму таксісту трэба сабраць 4 асноўных стыхіі – зямля, вада, агонь, паветра – і дадаць яшчэ адзін загадкавы Пяты элемент...

Героі нарнійскіх хронік дзеці Певенсі вяртаюцца ў чароўную краіну. Але, калі ў Англіі прайшоў год, то ў Нарніі мінулі стагодзьдзі. Краіна разбураная, гномы й кентаўры схаваліся ў лясах, а па суседзтве пануе падступны кароль Міраз. У Нарніі ёсьць надзея – юны прынц Касьпіян. Ангельскія падлеткі – “старажытныя каралі і каралевы” далучаюцца да Касьпіяна і ўзначальваюць нарнійскую армію… Другая частка нарнійскіх хронік патанае ў попельна-шэрых колерах зла. Аграмадны палац Міраза, цёмныя сутарэньні, начныя сцэны, зьляканы й сьцішаны лес. Хаця кампутарных эфэктаў, у параўнаньні з папярэдняю часткай, няшмат, дэкарацыі й касьцюмы ўражваюць: для арміі тальмарынцаў было выкавана амаль 4 тысячы кальчугаў і масак. Героі-падлеткі зацята ваююць (і забіваюць!), крычыць у пакутах парадзіха, усьміхаецца злы кароль.

Док Макой – прафесійны ўзломшчык сейфаў. Аднойчы ён выклікаецца дапамагчы з арганізацыяй уцёкаў маладому злачынцу-мексіканцу. Калі справа здавалася б зроблена, Док сам аказваецца за кратамі. На дапамогу Макой прыходзіць яго жонка. Яна знаходзіць прадажнага інспектара Джэка Беньона, які абяцае вызваліць Дока. Але ні ён, ні сама жонка не ведалі аб сапраўдных матывах вартавога...