Амерыканская сям'я адпраўляецца з Чыкага ў Парыж, але ў спешцы збораў бацькі забываюць дома... аднаго са сваіх дзяцей. Аднак хлопец ня падае духам і дэманструе цуды вынаходлівасці. А калі ў дом залазяць рабаўнікі, ім даводзіцца не раз пашкадаваць аб сустрэчы з гэтым малым.

Падчас другой сусветнай вайны чацьвярых дзяцей эвакуююць у глыб Англіі. Яны пасяляюцца ў доме старога прафесара. Малодшая з дзяцей, Люсі, падчас гульні ў хованкі знаходзіць у шафе-гардэробе праход у чароўную краіну — Нарнію. Там ужо 100 год зіма, якую начаравала Белая Вядзьмарка. Ці здолеюць дзеці разбіць злыя чары і стаць каралямі і каралевамі Нарні?

Маленькі герой Амерыкі ўладкоўвае вялікі перапалох у Нью-Ёрку! Кевін Мак-Калістэр вярнуўся! Але цяпер ён адзін не дома, а ў Нью-Ёрку і ў яго дастаткова грошай і крэдытных картак, каб ператварыць Вялікі Яблык ва ўласную пляцоўку для гульняў. Але, як заўсёды, Кевіну не наканавана быць доўга аднаму, яго старыя прыяцелі, жулікі Гары і Марв, збеглі з турмы, куды яны патрапілі дзякуючы Кевіну. І трэба ж ім было трапіць менавіта ў той горад, дзе Кевін планаваў пазабаўляцца. Новыя пасткі ўжо чакаюць бандытаў-няўдачнікаў.

Вілі – вельмі дрэнны Санта! У мінулым ён сядзеў у турме, а ў сучаснасці – непрабудна п'е, перабірае жанчын і абавязкова рабуе ўнівермагі на Каляды. Але негледзячы на гэта, знайшлося дзіця, якое паверыла ў Вілі, і цяпер яму трэба будзе здзейсніць сапраўдны калядны цуд ...