ХХІІІ стагоддзе. Да Зямлі набліжаецца Зло неверагоднай сілы. Каб спыніць яго, нью-ёркскаму таксісту трэба сабраць 4 асноўных стыхіі – зямля, вада, агонь, паветра – і дадаць яшчэ адзін загадкавы Пяты элемент...
Падчас другой сусветнай вайны чацьвярых дзяцей эвакуююць у глыб Англіі. Яны пасяляюцца ў доме старога прафесара. Малодшая з дзяцей, Люсі, падчас гульні ў хованкі знаходзіць у шафе-гардэробе праход у чароўную краіну — Нарнію. Там ужо 100 год зіма, якую начаравала Белая Вядзьмарка. Ці здолеюць дзеці разбіць злыя чары і стаць каралямі і каралевамі Нарні?