У далёкай казачнай кpаіне жоpсткі валадаp Фаpкўад забаpаніў усе казкі і выгнаў казачных геpояў. Яны вымушаныя пасяліцца на балоце, дзе жыве самотны людажэp Шpэк. Шрэку не спадабалася шумная кампанія новых суседзяў – асабліва балбатун Аслюк, які настойліва хоча пасябраваць са Шрэкам. Каб вярнуць сваё балота і былы спакой, Шрэк выпраўляецца да валадара Фаркўада. Але той згодны вярнуць балота толькі пры адной умове: Шрэк вызваліць для яго каралеўну Фіёну. Шрэк і Аслюк выпраўляюцца ў падарожжа, поўнае прыгод і нечаканасцяў...

Ён жорсткі і бязлітасны! Жан-Батыст Грэнуй, які ніколі не ведаў любві людзей, раптам набывае неверагодную славу. Аб водары, распрацаваным ім, марыць увесь вышэйшы свет, але нікому нават у галаву не прыходзіць, з чым звязаная такая папулярнасць юнака...