Два браты – Уіл ды Якаб Грым – падарожнічаюць па вёсачках Францыі ў пошуках фальклору. Заадно нястомныя авантурысты дапамагаюць мясцовым жыхарам пазбаўляцца ад “нечысці”, якая нібы жыве ў іх вёсках. Робяць яны гэта, вядома, за грошы. І вось аднойчы слава пра двух умельцаў даходзіць да імператарскага двара. Зараз братам трэба разблытаць серыю загадкавых знікненняў дзяўчын у лясах на мяжы Франціі і Германіі. У адваротным выпадку гора-следапытаў будзе чакаць гільяціна…